d2w™ Коратка і па тэме
Як гэта адбываецца?
Працэс дэградацыі сінтэтычнага матэрыялу (напр. поліэтылену ці поліпрапілену) залежыць ад ужывання на этапе ягонай прадукцыі невялікай колькасці спецыяльнага дадатку.
Працэс дэградацыі пачынаецца ад вольнага фактара, такога як тэмпература, святло або расцягванне. Ужо раз распачаты працэс дэградацыі будзе развівацца да моманту поўнага распаду вырабу.
Працэс дэградацыі пластмасы можа працягвацца ўжо ад каля 60 дзен да 5 гадоў. Час, таксама і як пачатак гэтага працэсу могуць быць прыстасаваныя на этапе прадукцыі i залежныя ад канчатковага прымянення вырабу.
Поўнасцю пратэсціравана і даведзена
Пластмаса з d2w™, была пратэсціраваны асноўнымі і незалежнымі еўрапейскімі і амерыканскімі лабараторыямі (у тым ліку біядэградацыя, кантакт з ежай). Дадатак d2w™ быў пратэсціраваны ўрадавымі акрэдытаванымі лабараторыямі на шкоднасць і таксічнасць глебы. Тэсты даказалі, што дадатак не выклікае аніякіх таксічных эфектаў і цалкам бяспечны для глебы.
Шырокае прымяненне
D2w™ прадукуецца ўжо шмат гадоў, а на сенняшні дзень прымяняецца ў больш чым 50 краінах галоўных прадаўцоў, сетак гатэляў або вытворцаў ежы.
Рэцыклінг (перапрацоўванне адходаў)
Дадатак d2w™ можна дабаўляць да пластмасы, прызначанай для рэцыклінгу або да пластмасы, якая змяшчае ў сабе ізноў здабыты матэрыял, дакладна такім самым чынам як ў новую, у гэтым выніку атрымліваючы яе ўжо дэградаванай. У кожным выпадку, напрыканцы часу карыстання дэградаванага матэрыялу ен можа паддавацца перапрацоўванню або сам, або пасля дабаўлення дамешкі звычайных матэрыялаў.
Сістэма распараджэння адходамі
На сметніках оксі-біядэградацыйная пластмаса d2w™ увесь час паддаецца дэградацыі. Апроч гэтата, оксі-біядэградацыйныя матэрыялы не выпускаюць ў паветра метан, нават ва ўмовах без кіслароду. Прадукты “оксі-бія” можна паліць і рабіць з іх кампост.
Узнаўленне, паўторнае выкарыстанне, рэцыклінг
Оксі-біядэградацыйныя прадукты згодныя з найбольш важнымі прынцыпамі асяроддзя. Характарыстыка гэтага дадатку прэзентуе найбольш развітую тэхналогію, выкарыстанне якой забяспечвае мінімумальны расход сыравіны. Падчас перыяду карыстання, прадукт можна шматразова прымяняць, пры чым ен захоўвае сваю вытрымаласць.
Бескампрамісны
D2w™ оксі-біядэградацыйную пластмасу, падчас штодзеннага выкарыстоўвання немагчыма адрозніць ад яе не дэградаванага адпаведніка. Затым не існуе ў гэтым выпадку паняцця кампрамісу якасці з увагі на яе развітыя экалагічныя рысы.
Адсутнасць дадатковых выдаткаў
Дадатковыя выдаткі прадукцыі вельмі малыя, а часам іх увогуле няма. Так адбываецца таму, што оксі-біядэградацыйныя прадукты d2w™ можна вырабляць выкарыстоўваючы тую самую тэхналагічную лінію, што і для звычайнай пластмасы.
Рэгуляваная трываласць прадукту з d2w™
Час „жыцця” прадуктаў з d2w™ можна прыблізна “праграміраваць” ужо на этапе прадукцыі, згодна з намаганнямі кліента.
Малыя выдаткі ўжывання прадукту
Оксі-біядэградацыйная пластмаса вырабляецца з пабочных прадуктаў нафты, якія і так былі б адходамі. Такія вырабы лягчэйшыя, больш зручныя чым папера, шкло і іншыя. Дадаткова для ўжывання пластмасы „оксі-бія” не патрэбна ўжыванне зямельнай прасторы і вады, праз якія ўзрастаюць кошты на ежу і жыцце.
Дапаўняючая дзейнасць
У дапаўненні да маркетынга, які звязаны з дадаткам d2w™, пастаянна развіваецца сетка Дыстрыб’ютараў і Агентаў ва ўсім свеце, дзякуючы гэтаму мы маем шмат падпісаных кантрактаў з галіновымі вытворцамі з розных краінаў ва ўсім свеце. Гэта дазваляе нам спаўняць тэхнічныя і якасныя спадзяванні кліентаў. Дзякуючы ўсяму гэтаму Symphony можа справіцца з найбольшай канкурэнцыяй, здольна споўніць найцяжэйшыя тэхнічныя выклікі і гарантаваць безупынныя пастаўкі згодныя з патрабаваннямі кліента.
Шырокае прымяненне
D2w™ можна выкарыстоўваць у прадукцыі амаль усіх PE i PP эластычных i паўцвердых прадуктаў, якія паўстаюць метадам выдзімання, а таксама адлітых, як з адным так і са шмат слаямі, улічваючы BOPP. Symphony мае поўную гаму вырашэнняў, a апрацоўкі для новых матэрыялаў і крытэрыяў пастаянна паляпшаюцца.
Асартымент
D2w™ - гэта фактычна ўвесь асартымент спецыялістычных дадаткаў. Розныя палімеры, адрозныя ўмовы прадукцыі, патрабаванні і тэрміны захоўвання патрабуюць спецыяльных практык.
Дадатковая інфармацыя
Прадукты Symphony Environmental прадаюцца ва ўсім свеце, можна іх сустрэць у больш чым 50 краінах. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.degradable.pl
SYMPHONY - “У ГАРМОНІІ З АСЯРОДДЗЕМ”
![]() |
Symphony – гэта прадпрыемства, якое зарэгістравана ў Вялікабрытаніі і мае сертыфікат ISO 9001-2000. |
![]() |
Мы з’яўляемся членамі Таварыства “Oxo-biodegradable Plastics Association” (www.biodeg.org) |







